Памежнікі канфіскуюць наркотыкі і знаходзяць… зніклых без звестак
З іх – два грамадзяніна Беларусі, якія знаходзіліся ў рэспубліканскім вышуку за ўцёкі з папраўчай установы, і адна асоба, якая хавалася ад следства і знаходзілася ў вышуку. Больш за тое, знойдзены адзін беларус, які лічыўся зніклым без звестак.
Каля 400 разоў гродзенскія памежнікі затрымоўвалі на мяжы таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, агульная сума якіх склала больш за Br2 млрд. Самастойна і сумесна з органамі ўнутраных спраў памежнікі за год канфіскавалі каля 1 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. У памежнай зоне канфіскавана 4 паляўнічых стрэльбы, газавы пісталет і 64 баяпрыпасы.
Па інф. прэс-службы Гродзенскай памежнай групы
Фота http://photo.bymedia.net