Як пераадолець страхі ды адаптавацца да новай працы
Арганізатары Дня прафесійнага роста – універсітэт імя Янкі Купалы ды абласное грамадскае аб’яднанне практычных псіхолагаў, абяцаюць удзельнікам мерапрыемства магчымасці для абмену досьведам, станоўчыя эмоцыі ды сустрэчы з цікавымі людзьмі.
Мерапрыемства пачнецца а 10-й гадзіне на факультэце псіхалогіі (БЛК, 21).
Такога кшталту сустрэчы аб’яднанне практычных псіхолагаў збіраецца рабіць кожны квартал.
Псіхалагічная дапамога насельніцтву ў Беларусі мае стаць ліцэнзуемым відам дзейнасці.
Права вызначаць тых, хто атрымае дазвол на працу ў гэтай сферы, атрымае Міністэрства аховы здароўя.
Усё гэта павінна быць замацавана ў законе “Аб прадстаўленні псіхалагічнай дапамогі насельніцтву”, які хутка будзе разглядацца ў другім чытанні беларускім парламентам.
Пра гэта ў інтэрв’ю для БТ паведаміў сёння старшыня камісіі палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алег Вялічка.
Плануемыя змены ў заканадаўстве пракаментавала “Твайму стылю” старшыня гарадзенскага абласнога грамадскага аб’яднання практычных псіхолагаў Кацярына Буча:
– Рашэнне пра ліцэнзаванне дзейнічае на падставе дэкрэта прэзідэнта са снежня 2008 г. Гэта дазволіла “пачысціць” шэрагі псіхолагаў ад непрафесіяналаў. Новы закон будзе тычыцца тых, хто хоча зарабляць грошы на прадстаўленні псіхалагічнай дапамогі. Нашую арганізацыю ён не закране.