Гарадзенцы возьмуць удзел у вечарыне, прысвечанай памяці Чэслава Немэна
Як паведамляе Радыё Акадэра, у праграме вечарыны будуць канцэрт твораў славутага спявака ў выкананні аркестра “Капрыз”, які дзейнічае пры ўніверсітэце імя Янкі Купалы, паказ дакументальных фільмаў, прысвечаных жыццё і творчасці Чэслава Немэна, дыскусія, прысвечаная яго творчасці.
Вядомы польскі музыка, сапраўднае імя якога Чэслаў Відржыцкі, нарадзіўся ў вёсцы Старыя Васілішкі ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобл. 16 лютага 1939 года.
У 1958 годзе сям’я музыкі пераехала ў Польшчу. Памёр Чэслаў Неман у 2004 годзе ад рака.