Гродна-Друскенікі: народная дыпламатыя
– Былі часы, калі літоўскія і беларускія мастакі актыўна абменьваліся візітамі і гэта было карысна. Мы вырашылі аднавіць гэтую традыцыю, каб натхніць нашай выставаць літоўскіх калегаў – паведаміў “Твайму стылю” Алесь Сураў (на здымку).
У Друскенікі разам з ім едзе яшчэ адзін вядомы гарадзенскі мастак Вацлаў Рамашка.
На выставе, якая будзе на працягу месяца дэманстравацца ў друскеніцкім аквапарку і называецца “Краіна Чорнай Ганчы” будуць выстаўленыя 22 краявіды беларуска-літоўскага памежжа.
Кампанію мастакам складзе скульптар Мікола Скляр, які таксама прадставіць свае працы.
– Я неаднойчы меў запрашэнне зрабіць сваю выставу ў Літве, аднак гэта будзе першай – кажа Алесь Сураў і дадае, што ўжо мае запрашэнні паказаць свае творы ў Вільні і ў Каўнасе.
Фота: svaboda.org