Памяшканне з цудамі

Невялікае, утульнае памяшкане і спакойная музыка дазваляюць адарвацца ад надзённых клопатаў. Пачыналася галерэя два гады таму з маленькага памяшкання ў гастініцы «Нёман», а цяпер яна пераехала ў ранейшую майстэрню гарадзенскага каваля Юрася Мацко.

Заснавальнік галерэі – Юрась Мацко – чалавек творчы, таму яго вабіць жаданне падзяліцца творчай атмасферай з іншымі.

 

Паколькі адкрыццё «Крыгі» адбылося ў часе каталіцкага Раства, таму і першая выстава прысвечаная гэтым святам. Знакаміты беларускі мастак У. Савіч прывёз свае працы, якія непасрэдна тычацца тэмы Калядаў («Святы», «Апостал», «Апрануты ў святло»). Для асэнсавання яго творчасці патрабуецца не адна гадзіна, але людзі, якія разбіраюцца ў мастацтве, з задавальненнем заходзяць сюды не аднойчы. Зазіраюць і тыя, каго зацікавіла новая шыльда, і… так сама застаюцца паглядзець.

 

«Крыга» з’яўляецца гандлёва-выставачнай галерэяй, таму тут можна набыць любы выстаўлены экспанат. Але для заснавальнікаў галоўная мэты – іншая.

 

– Мэтай было тое, каб пашырыць культурнае поле горада. І ў цэнтры Гродна спецыяльна «распрацавана» такое памяшканне, каб яно пасавала і еўрапейскім традыцыям і гарадскому экстэр’еру, – кажа адміністратар галерэі Ірына Піваварун. – Сёння галерэя рспрацоўвае сайт.

>

Калі ў вас ёсць вольная хвіліна, заходзьце, і «Крыга» ветліва адчыніць свае дзверы.