Мітрапаліт Філарэт асвяціў царкву пры гродзенскай бальніцы

|

Гэта першы праваслаўны храм у Беларусі, які будзе працаваць у якасці шпітальнага.

Царква разлічана на 30-40 чалавек і размешчана на тэрыторыі бальніцы такім чынам, каб пацыенты большасці аддзяленняў маглі трапіць у яе не выходзячы на вуліцу.

Будаўніцтва царквы распачалося ў 2002 годзе, спынілася на 5 год, і толькі ў 2008 годзе зноў аднавілася.

Будоўля часткова ішла за кошт ахвяраванняў вернікаў.

Дызайн храма створаны гродзенскім дызайнерам Віктарам Васілеўскім, іканастас рабіў вядомы гродзенскі разьбяр Вячаслаў Алешчык, іконы напісаны таксама гродзенскім мастаком Александрам Сільвановічам.

У перспектыве пры новай царкве будзе створана парафія.

Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com