Кантрабандысты хаваюць наркотыкі ў гродзенскіх лясах
Суд Іўеўскага раёна прызнаў яго вінаватым у арганізацыі правоза праз мяжу Беларусі асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, а таксама ў набыцці, захаванні і перавозе метамфетаміну з мэтай збыту.
Буйную партыю псіхатропных рэчываў грамадзянін Літвы Борісас Заблоцкіс назапашваў у схованцы ў Іўеўскім раёне і планаваў распаўсюдзіць на тэрыторыі міншчыны.
Аператыўнікі ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці затрымалі яго ў той момант, калі ён прыехаў за схаваным.
У машыне Заблоцкіса было знойдзена 2 кг метамфетаміна.
Паводле экспертаў, мінімальны кошт канфіскаванага наркотыка складае 60 тыся долараў.
Калі б Заблоцкіс прадаваў метамфетамін расфасаваўшы на дозы, яго прыбытак склаў бы каля 240 тысяч долараў.
Гэта не адзіная партыя наркотыкаў, схаваная кантрабандыстамі ў гродзенскіх лясах.
Напярэдадні новага году аператыўнікі знайшлі ў лесе ля вёскі Грэнцы Ашмянскага раёна 15,6 кг гашыша.
Вясветлілася, што гаспадаром “тавара” быў грамадзянін Літвы, які рыхтаваў наркотык для перапраўкі ў Расію.