Гадавіна зняволення ваўкавыскіх прадпрымальнікаў

|

Арыштаваных вінавацяць у падрыхтоўцы тэракта супраць цяпер ужо былога кіраўніка Гродзенскай вобласці Уладзіміра Саўчанкі і намесніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко.

Трэці абвінавачаны – Юры Лявонаў – у жніўні вызвалены з-пад варты, усе абвінавачванні з яго знятыя.

Праваабаронца Алег Волчак лічыць, што рэальных доказаў віны Аўтуховіча і Асіпенкі няма і працэс гэта палітычны:

“Факт у тым, што з-за гэтай справы ўжо “знятыя” два адказных чыноўніка.

Гэта былы міністр унутраных спраў Навумаў і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Саўчанка, якіх адправілі ў адстаўку.

Такім чынам, правільна Аўтуховіч цягам апошніх 7-8 гадоў казаў, што ў Гродзенскай вобласці існуе карупцыя вышэйшых службовых асоб”.

Дата разгляда справы Аўтуховіча і Асіпенкі ў судзе пакуль не прызначана, не вырашана, ці будзе працэс закрытым.

Паводле адваката арыштаваных, тэрмін утрымання пад вартай прадпрымальнікам працягнулі да 28 лютага.

Праваабаронцы лічаць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў палітвязнямі.

У студзені міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch» прызнала іх вязнямі сумлення.

Самі арыштаваныя таксама не прызнаюць сябе вінаватымі і заяўляюць, што ў адкрытым працэсе гэта стане відавочным.

Паводле матэрыялаў http://charter97.org

Фота – http://www.euroradio.fm