Канцэрт Вайцюшкевіча ў Гародні

|

Зміцер Вайцюшкевіч, ён жа Тодар, нарадзіўся на Гродзеншчыне, стаў вядомы публіцы ў складзе “Палаца”, “Крыві”.

З 2002 года музыка распачаў сольную кар’еру, стварыў уласны калектыў «WZ-Orkiestra».

Песні Вайцюшкевіча ўвайшлі ў “Народны альбом” (1997), “Святы вечар 2000”, “Я нарадзіўся тут” (2001).

Апошнія дыскі музыкі, які ад пачатку працаваў з фольк-матэрыялам, – песні на вершы Алеся Камоцкага, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Маякоўскага.

Зміцер Вайцюшкевіч піша музыку для тэатра і кіно, з 2006 года вядзе праграму “Простыя словы” на мінскім “Аўтарадыё”.

Канцэрт пад назвай “Лепшае і новае” адбудзецца ў гарадзенскім тэатры лялек.

Пачатак у 19.00/

Кошт квітка – 12000 і 15000 рублёў.

Фота з сайта http://www.westki.info