Сёння ў праваслаўных хрысціян распачалася Масленіца

|

Ад сёння Царква рыхтуецца да Вялікага паста, мяса есці ўжо нельга, але пакуль можна рыбу, яйкі і малочныя вырабы.

У гэты тыдзень важна знайсці магчымасць прымірыцца з тымі, з кім былі ў сварцы, дараваць крыўды, аднавіць сяброўскія і сваяцкія сувязі.

Царква сцвярджае, што сама назва “масленіца” мае хрысціянскае паходжанне.

У візантыйскай традыцыі гэты тыдзень называўся “сырны”, аднак, калі хрысціянства з’явілася на нашых землях, замест сыра былі распаўсюджаны іншыя малочныя прадукты, з якіх найбольш падобным да сыру было масла.

Адсюль і ўзнікла народная назва “сырнага” тыдня – Масленіца.

У каталікоў Масленіца распачнецца ў чацьвер, які традыцыйна называецца “Тлусты Чацьвер”.

Наступная нядзеля – апошняя перад Вялікім Пастом – называецца Даравальнай.

У гэты дзень прынята прасіць прабачэнне адно ў аднаго, каб увайсці ў пост з чыстым сумленнем.

Фота з сайта http://www.resnichka.ru