Расійская манаполія атрымала дазвол на будаўніцтва хімкамбіната ў Гродна

|

Акрамя таго, “Газпрам” запрошаны да ўдзелу ў праекце будаўніцтва новага парагазавага блока на Бярозаўскай ГРЭС.

У адказ беларускі бок чакае зніжэння кошту расійскага газа да 150 долараў за тысячу кубаметраў.

Страты “Газпраму” – каля 400 мільёнаў долараў – пры гэтым будуць кампенсаваныя за кошт доступу да электраэнергетыкі і прамысловасці Беларусі.

На сёння кошт расійскага газу для Беларусі складае 168,8 долара за тысячу кубаметраў, аднак расійскія аналітыкі лічаць, што новыя прапановы могуць зацікавіць манаполію.

“Газпрам” ужо не аднойчы прэтэндаваў на “Гродна Азот”, спрабуючы забраць прадпрыемства за пазыкі, аднак перамовы кожны раз перапыняліся з-за невыгодных для Беларусі ўмоваў продажу актываў.