Спявалі і маліліся ў знак салідарнасці
Спявалі патрыятычныя і рэлігійныя песні, гімн Саюза палякаў, маліліся.
Прамаўляла кіраўніцтва СПБ.
Анжаліка Борыс прапанавала ўшанаваць памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій і заклікала беларускіх палякаў надалей змагацца за свае правы.
Малітву за загінулых прачытаў ксёндз Аляксандр Шэмет.
Напрыканцы Анжаліка Борыс заклікала прысутных прыехаць у знак салідарнасці 15 лютага ў Валожын, дзе адбудзецца чарговы суд па справе Тэрэсы Собаль – кіраўнічкі Івянецкай суполкі непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі.
Некалькі супрацоўнікаў міліцыі назіралі за падзеямі, людзі ў цывільным вялі здымку, але ў хаду акцыі не ўмешваліся.