Выстава да Дня закаханых у Гродна

|

На выставе ў залі па вуліцы Ажэшка будуць прадстаўлены працы гродзенскіх фатографаў Аляксандра Іванова, Аляксандра Мінько, Яўгена Бузука, Яўгена Фалеева, Ігара Каршунова, Нікалая Серабракова.

Гэтая ідэя ўзнікла ў арганізатараў напярэдадні дня Святога Валянціна. Здымкі выкананыя ў самых розных жанрах. Гэта і рэпартаж, і пастановачнае фота, і партрэты. Жывыя і пры гэтым простыя пейзажы Гродна надаюць здымкам асаблівую атмасферу. Маладыя з’яўляюцца на фоне Старога Замку, у парку Жылібера і іншых рамантычных месцах.

Кіраўнік выставы Ігар Каршуноў кажа, што нічога асабліва новага ў гэтай выставе няма – сабраліся майстры сваёй справы і зрабілі прыгожыя здымкі.

Адкрыцце ладзіцца 14 лютага ў 14 гадзін. Выстава будзе чынная да 28 лютага.