Дзе і як адпачыць 27 лютага – 4 сакавіка

|

Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік» 27 лютага – 4 сакавіка «Шопаголік» (камедыя, ЗША). 28 лютага і 1, 2 сакавіка «Мсціўца» (баявік, ЗША). 3, 4 сакавіка «Вяртанне мушкецёраў». Дзецям: 28 лютага, 1 сакавіка «Феі». Тэл.: 53-19-42.

У кінатэатры «Космас» 28 лютага, 1-2 сакавіка «Напруж звіліны» (камедыйны баявік, ЗША), «Аўстралія». Дзецям: 1 сакавіка «Малпачкі ў космасе». Тэл.: 74-60-13.

У кінатэатры «Усход» 28 лютага – 2 сакавіка «Змерзлая ў Маямі», 2 сакавіка «Паўпрафесіянал». Дзецям: 1 сакавіка – зборнік мультфільмаў (10.00). Тэл.: 75-56-29.

Для тэатралаў

Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): 28 лютага (19.00) Рэй Куні «Занадта жанаты таксіст» (камедыя ў 2-х частках). 1 сакавіка (19.00) Мікалай Каляда «Гэта… – каханне (Курыца)». Дзецям: 1 сакавіка «Іван Царэвіч» (12.00). Тэл.: 72-34-27.

Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 28 лютага (10.00, 12.30) «Казка пра Ямелю». 1 сакавіка (12.00) «Казкі падарожнага лялечніка», 3-4 сакавіка (10.00, 12.00) «Гары Потэр і палонная ледзянога замку». 1 сакавіка канцэрт Алега Атаманава (17.00).

Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 1 сакавіка Дзяржаўны ансамбль танца РБ, пачатак а 17 гадзіне. 5 сакавіка – Зоркі тэатра «Маскоўская аперэта» у спектаклі Імрэ Кальмана «Прыгажуня кабарэ». Тэл.: 54-19-19, 52-72-48.

Для прыхільнікаў мастацтва

Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): Выстава «Праваслаўныя храмы вачыма дзяцей» (працы вучняў ліцэя №1).

Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Новая выстава Генадзя Піцко з Гродна.

Новы замак (Сенатарская зала): выстава Штэфана Капелькама «Мясцовы час».

Для аматараў спорту

СТК (вул. Гагарына, 18/1): Баскетбол. Чэмпіянат Беларусі. Мужчыны. «Гродно-93» (г. Гродна) – «Мінск-2006». Пачатак: 27 лютага – 18.00, 28 лютага – 13.00. Валейбол. Чэмпіянат Беларусі. Мужчыны. «Коммунальник» (Гродна) – «Металлург» (Жлобін). Пачатак: 28 лютага – 18.00, 1 сакавіка – 15.00.

Падрыхтаваў ТС