Фэст усходніх танцаў

| Без катэгорыі

Мы сустрэліся з арганізатарам Таццянай Чарняўскай і спыталі яе, як нарадзілася ідэя стварыць падобны фэст у Гродна. Пабываўшы на неверагоднай колькасці чэмпіянатаў, стаўшы суддзёй трэцяй катэгорыі Беларускай лігі танцаў, Таццяна прыняла рашэнне стварыць яшчэ адзін фэст і дадаць яму тое, чаго так бракуе ўсім іншым падобным мерапрыемствам: сумясціць адпачынак удзельнікаў і прыемную, не рэйтынгавую атмасферу.

>

Журы, як і гледачы, у захапленні

Трэба прызнаць, гэта ў яе атрымалася: прыемная музыка, столікі, дзе можна замовіць нешта смачнае, атмасфера – не столькі спаборніцкая, колькі нефармальная. Удзельнікам спадабаўся турнір, амаль усе займаюцца танцамі ўжо не першы год. Гарнітуры ўдзельніцы рабілі самі, хаця правілы не забараняюць купляць сары. Прыняць удзел маглі ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 3 да 60 гадоў. Ніякіх іншых абмежаванняў не было. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны дыплом, а малодшыя – адмысловую касметыку і відэа з фэсту.

Жоўты…

…блакітны…

…ружовы…

…і вось якога колеру танец!

З таямніцай…

…і адкрыццём

Маленькія ўсходнія прыгажуні  

Танец з крыламі…

… і веерамі

Колькі экспрэсіі…

… і какетства!

Танец – гэта жыццё без комплексаў

Фота: Юры Іванюк