Статычная праблемы мабільных прылад

Людзі 21-га стагоддзя робяцца бездапаможнымі, калі з іх мабільным тэлефонам здараюцца непрыемнасці. А ўжо калі ён сур’ёзна зламаецца, то пачынаецца сапраўдны хаос: пошукі старога апарата, «канфіскацыя» тэлефонаў у бабуль і дзядуляў (усё адно карыстацца не ўмеюць!) і шалёныя перагортванні рэкламных старонак.

 

Цяпер мабільны тэлефон замяняе нам мноства прадметаў паўсядзённага побыту. Пагадзіцеся, нязручна было б цягаць з сабой фатаапарат, відэакамеру, будзільнік, арганайзер, флэшкі і дыскі, мадэм, гадзіннік, плэер, калькулятар, гульнявыя прыстаўкі, радыё і нават тэлевізар. Па сутнасці, усё гэта змясціліся ў адной невялікай пластыкавай скрыначцы. Праўда, гэтыя шматфункцыянальныя малюткі вельмі капрызныя і далікатныя. Трохі што «не так», і вас чакае рамонт.

 

Нядаўна падобная «катастрофа адбылася і са мной. Мой тэлефон стаў перыядычна выключацца сам па сабе, а праз некаторы час наогул перастаў падаваць прыкметы жыцця. Тэлефон я здала ў рамонт, паломку вызначылі, назвалі прыблізны кошт і абяцалі хутка патэлефанаваць. Тры дні я хадзіла, як у жудасным сне…

 

– Ну чаго ты ўсё носішся, злуешся і рамонтнікам тэлефануеш? – бурчыць мая бабуля. – Як зробяць – адразу аддадуць, на чорта ім твая «мабілка»? Яны ж таксама не робаты, па начах не працуюць, і рук у іх не па дзесяць. У наш час усе без тэлефонаў гэтых вашых абыходзіліся і нічога, жывыя і здаровыя затое. І пра сустрэчы дамаўляліся адзін раз, затое надзейна.

 

А праўда, жылі ж неяк раней без мабільных. І справы вырашалі, і сустракаліся, і ў госці хадзілі. Я супакоіла сваю агрэсію, і ў галаву прыйшла выдатная ідэя. Ідучы забіраць «мабілку» з рамонту, я вырашыла пашырыць свае веды ў вобласці мабільных тэлефонаў і іх рамонту. Працоўны майстэрні, Сяргей, ахвотна пагадзіўся даць мне каментары па некаторых пытаннях.

 

– Якія тэлефоны, на ваш погляд, з’яўляюцца самымі надзейнымі, якім маркам і мадэлям можна давяраць?

– Самыя надзейныя – гэта апараты, у якіх найменшая колькасць якіх-небудзь рухомых частак і дэталяў. Як правіла, гэта манаблокі. Другі нюанс: самая надзейная тэхніка выпускалася раней. Старыя тэлефонныя апараты, у якіх манахромны дысплей, няма відэа- і фотакамер, працуюць без паломак больш за дзесяць гадоў. Праўда, у тым выпадку, калі выконваюцца ўмовы эксплуатацыі. Новыя ж тэлефоны працуюць да трох гадоў і ламаюцца па два разы на паўгады. Калі патрэбна надзейнасць, набывайце старыя правераныя манаблокі, патрэбныя навароты – для вас сучасныя слайдары і сэнсарныя тэлефоны.

 

– Дзе лепш набываць тэлефон і як не трапіць на вуду аферыстаў?

– Не толькі мабільныя тэлефоны, але і любую іншую тэхніку я раіў бы набываць у месцах, дзе даюць найболей працяглы тэрмін гарантыі. Фірмы, салоны ці прыватныя прадпрымальнікі, якія ведаюць сваю прадукцыю і ўпэўнены ў прадметах гандлю. Ну і вядома, купляць тэхніку лепш у якой-небудзь стацыянарнай кропцы, а ні дзесьці за кутом у чалавека, які дастае тавар з-за пазухі.

 

align=”left” >– У апошні час распаўсюдзіўся тэрмін «кітайскія» мабільныя тэлефоны. Ці асцерагацца такой прадукцыі?

– Не трэба баяцца слова «Кітай»! Калі «Кітай» ліцэнзійны, і прадпрыемства адказвае за сваю прадукцыю, маючы на выхадзе якасную тэхніку, то такіх прадуктаў баяцца не варта. Напрыклад Sony Ericsson і Motorola ужо даўно выпускаюць сваю прадукцыю ў Кітаі. Папросту кажучы, кітаец днём працуе на якую-небудзь вядомую і правераную фірму, а ўначы самастойна дзесьці ў склепе штампуе падробкі. Гэта маё абывацельскае меркаванне, але праверанае досведам папраўкі кітайскіх тэлефонаў.

 

– Сяргей, як хутка трэба несці тэлефон у рамонт, заўважыўшы ў ім непаладкі? І ці залежыць ад гэтага яго далейшы лёс?

– Калі гэта нейкае механічнае пашкоджанне, скажам, тэлефон упаў, то рамонт можна адкласці. Але калі дэфект злучаны з трапленнем вады ці іншых вадкасцяў, то чым хутчэй тэлефон прынясеце да нас – тым больш шанцаў яго рэанімаваць. Бо карозія – даволі хутка працякаючы працэс, і праз месяц мы ўжо нічым не дапаможам.

 

– Што сам карыстальнік можа зрабіць у выпадку намакання апарата?

– Першым чынам трэба дастаць акамулятар. А далей паспрабаваць нейкімі падручнымі сродкамі паспрабаваць яго высушыць, часцей за ўсё гэта робяць фенам. І ні ў якім выпадку не дапускаць прамога ўздзеяння агню ці сонечных прамянёў. Але лепш за ўсё аднесці тэлефон у найбліжайшую майстэрню за кваліфікаванай дапамогай.

 

– Купляючы тэлефон, на што трэба звярнуць увагу?

– Просты спажывец наўрадці зможа самастойна на месцы з’арыентавацца ў прыдатнасці ці браку тавара. Бо ўсе паломкі, як правіла, выяўляюцца ў часе эксплуатацыі. Таму галоўнае – праверыць наяўнасць гарантыйных дакументаў. І, вядома, заўсёды трэба ўключыць тэлефон, праверыць ці тэлефануе ён, праверыць дысплэй. Але ўсё спазнаецца ў выкарыстанні.

 

Я падзякавала Сяргею за кансультацыю, але была трохі засмучана: якіх-небудзь канфліктных сітуацый пры мне не адбылося. Не было ні скандальных бабуляй, ні сцярвозных бландынак, ні занятых бізнэсмэнаў. Няўжо нашы людзі нарэшце пагадзіліся з коштамі сферы паслуг? Думаю, не! Я, мабыць, час не той абрала ці дзень. А на маю просьбу ўзяць мяне «хаця б на дзянёк на працу» я атрымала адмову. Правілы бяспекі не дазваляюць, бо я не інжынер-электроншчык са стажам. Шкада, думаю, кліенты абавязкова падсаладзілі б мой журналісцкі хлеб.