«Купалаўскія вакацыі» для любога выканаўцы

| Без катэгорыі

Заяўку на ўдзел можа падаць любы выканаўца без узроставых абмежаванняў. Заяўка і ўсе рэкламныя матэрыялы афармляюцца на беларускай мове.

 

Спабор ладзіцца ў 4 этапы: 1 этап – люты, 2 этап – сакавік, 3 этап – красавік, Заключны – травень. На фінальным канцэрце пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

 

Пераможцы вызначаюцца ў наступных намінацыях:

•за лепшае выкананне песні на словы Янкі Купалы;

•за лепшае выкананне песні;

•за лепшую аўтарскую песню;

•за лепшы песенны верш.

 

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел ў 1 этапе – да 23 лютага. У заяўцы трэба ўказаць імя, месца і дату нараджэньня выканаўцы, кантактны тэлефон, аўтараў словаў і музыкі заяўленых твораў, склад удзельнікаў ансамбля (калі ёсьць), тэксты дзвюх заяўленых песень.

 

Заяўкі на ўдзел дасылайце на эл. адрас Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: kupalamuseum@mail.ru. Палажэнне конкурсу можна глядзець на вэб-пляцоўцы музея: kupala-museum.by. За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефоне 227-78-66 (Кацярына).