Турнір інтэлектуалаў
Гэты турнір утварыўся 18 гадоў назад, і кожны год шахматысты Беларусі, Польшчы і Літвы прыязджаюць сюды, каб пазмагацца адзін з адным.
align=none alt=”3″ sub=”3″>
Ад Гродна паехала дзве каманды па чатыры чалавекі ў кожнай. Мы пацікавіліся ў трэнера Аляксандра Барысавіча Смірнова, які сёлета прывёз разам з камандамі і кубак, што ён думае аб турніры:
– Усе дзеці атрымалі падарункі, і ніхто не застаўся ў крыўдзе. Асабліва добра вылучыліся нашыя прызёры. Першыя месцы занялі ў розных узроставых групах: Паліна Дрогалава (мабыць, яна самы малодшы гулец у турніры – 9 гадоў), Сяргей Зайцаў, Максім Шагдай і Валерыя Смірнова. Другое месца заняла Наташа Васiльева.
Святаслаў Ляўчук