Гарадзенскія каўбасныя абалонкі паказваюць клас

|

Па яго словах “Біган” падпісаў доўгатэрміновы кантранкт з французскай кампаніяй “Ecotrade” на пастаўку шматслойных сінтэтычных каўбасных абалонак “Біга-3”, што дазволіць прадпрыемству значначна нарасціць экспарт. На бягучы момант на знешні рынак ідзе 17% ад усяго аб’ёму продажу гарадзенскага прадпрыемства.

 

Па меркаванні Васіля Галавача, падпісаны з французамі кантракт сведчыць аб прызнанні якасці прадукцыі прадпрыемства, а таксама аб мажлівасці “прабіць сцяну высокай канкурэнцыі на Еўрапейскім рынку”.

 

Беларуска-амерыканскае ЗАТ “Біган” заснавана ў кастрычніку 2001 года. Прадпрыемства з’яўляецца рэзідэнтам СЭЗ “Гроднаінвест”, працуе па праграме замены імпарту. Спажывальнікамі прадукцыі “Бігана” з’яўляюццапрактычна ўсе мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі. Прадукцыя экспартуецца ў Літву, Польшчу, Расію. На прадпрыемстве працуе 60 чалавек.

Па інфармацыі БЕЛТА

Фота каўбасных абалонак www.kolbasaclub.ru