“ПаЦі” у Новым замку ў Дзень закаханых

|

Шматабяцальная назва гурта настройвае на нешта вясёленькае, ды яшчэ з’яўляецца творчым спалучэннем імёнаў музыкаў – ПАвал і ЦІмафей. У музеі Твайму Стылю паведамілі, што маладыя хлопцы з Мінска гатовыя падзяліцца пазітывам з прысутнымі пры дапамозе сваёй лёгкай музыкі і жартаўлівых песень. Канцэрт, як усе здагадаліся, ладзіцца з нагоды Дня закаханых.

 

Выступ адбудзецца 14 лютага ў 16.00

Запрашайце сваіх сяброў і знаёмых – хто будзе ў гэты час у Гародні!

Уваход па музейных квітках (1100 руб)

 

Выява афішы http://pics.livejournal.com