Гродна прагінаецца пад снегам

|

Ідэю фотарэпартажа падказаў балкон у доме насупраць, які з кожным днём усё ніжэй прасядае пад снегам.

Жыхарам дома насупраць прыпынка грамадскага транспарту «Цэнтр занятасці» абрушэнне даху на балконах не пагражае, але добрая гурба снегу на галовы зваліцца можа і ім: снежны брылёк выступае над домам амаль на паўметра!

>

Наступная «кропка» – крама на Фартах. Амаль над самым уваходам над галовамі пакупнікоў навісае сапраўднае царства ледышоў-сталактытаў, якія абляпілі вадасцёк.

Падзенне любога з іх можа калі не траўмаваць, то добра напалохаць чалавека.

З доміка рамесніка (Музей Гарадніцы) на вул. Ажэшкі здаецца, хутка зыйдзе ледавік.

Няўтульна ў снезе і гарадзенскай жабцы-падарожніцы.

Хтосьці з мінакоў, напэўна, зжаліўся ды ахвяраваў жабцы сто рублёў. Ды хіба за такія грошы схаваешся ад завеі?

Па прагнозах сіноптыкаў, гэты тыдзень абыйдзецца без вялікіх ападкаў. Тэмпература паветра будзе трымацца ад -4-6 градусаў у дзень да 14 градусаў марозу ноччу. Пацяплее толькі ў выходныя.

 

Фота: аўтара, Алесі Руднік, Ланы Руднік

P.S.

Абрынуўся дом на вул. Маладзёжнай…