Затрыманыя дзесяткі актывістаў Саюза палякаў
Усе яны сёння збіраліся прысутнічаць на пасяджэнні суда па справе Тэрэсы Собаль, які распачаўся ў Валожыне.
Ігара Банцара і Мячыслава Яскевіча затрымалі яшчэ ў Гродна.
Яны сядалі ў аўтамабіль, калі супрацоўнікі міліцыі ўручылі ім позвы ў суд за акцыю салідарнасці, якая адбылася ў мінулую сераду, і адканваявалі ў РУУС.
Анджэя Пачобута затрымалі ўжо ў Іўі і прывезлі ў Гародню, як падобнага на злачынцу, што здзейсніў разбойны напад.
Анжаліку Борыс затрымалі ў Івянцы.
Яшчэ каля 20 актывістаў спынілі каля Валожына.
Тым часам закрыты суд над Тэрэсай Собаль, якую вінавацяць у самавольным захопе Дома польскага ў Івянцы, адбываецца на тэрыторыі валожынскай вайсковай часткі.
Здымак з charter97.org