У Польшчу без віз ужо летам

|

Да памежных тэрыторый (30 кіламетраў ад мяжы) паводле дамовы належаць 89 беларускіх адміністратыўных адзінак і 93 польскія.

Удзельнікі малога памежнага руху змогуць атрымаць спецыяльныя дазволы  на перасячэнне мяжы тэрмінам на 2 гады, якія можна будзе працягнуць на 5 год.

Гродзенцам, якія пражываюць на памежнай тэрыторыі як мінімум тры гады, неабходныя дакументы будзе афармляць гродзенскае консульства РП.

Дазвол каштуе 20 еўра і прадугледжвае шматразовае перасячэнне мяжы і знаходжанне ў 30-кіламетровай тэрыторыі Польшчы да 90 дзён на працягу 6 месяцаў.

Дзеці да 18 год, інваліды і пенсіянеры змогуць атрымаць дазвол бясплатна.

Беларуска-польскае пагадненне аб малым памежным руху – першая дамова такога кшталту, падпісаная Беларуссю з краінай Еўрасаюза.

Тым часам, на фоне абвастрэння сітуацыі вакол непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў, Gazeta Wyborcza паведаміла, што Міністэрства замежных спраў Польшчы рыхтуе спісы грамадзян Беларусі, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы і ўсяго Еўрасаюза.