У Гродна асуджаныя актывісты Саюза палякаў

|

Асуджаны прэс-сакратар СПБ Ігар Банцар абвясціў галадоўку.

Актывістаў Саюза палякаў абвінавачваюць у арганізацыі акцыі ў падтрымку Тэрэсы Собаль.

На акцыю, якая адбылася 10 лютага ля Дома польскага ў Гродна, сабраліся тады больш за 200 чалавек.

Каля 40 гродзенскіх актывістаў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў, якія накіроўваліся на суд над Тэрэсай Собаль, некалькі гадзін пратрымалі пад Валожынам.

Судовае пасяджэнне па справе Тэрэсы Собаль было перанесена на невыхзначаны тэрмін.

Пасля таго, як бакі абмяняліся меркаваннямі, адвакат сп.Собаль прадставіў дакументы пра парушэнні падчас вопісу маёмасці, і справу накіравалі на перагляд.