Абрынуўся дах у доме па вуліцы Маладзёжнай

|

Аператыўныя брыгады абласнога аддзялення Міністэрства па надзвычайных здарэннях, хуткай дапамогі і аварыйнай службы ЖКГ сабраліся на месцы здарэння ўчора каля 20.00.

Стары дах не вытрымаў націску снега і часткова прасеў на плошчы каля 90 кв.м.

Прычына здарэння – страта здольнасці трываласці бэлек.

Шасцікватэрны дом быў пабудаваны ў 1900 годзе. Яшчэ ў 2006 годзе будынак прызнаны аварыйным. Большасць жыхароў пакінула яго год таму.

 

Паводле БелТА

Фота з сайта