Неалімпійскі рэкорд
Паводле дакументаў, у прыцэпе грузавіка знаходзіліся адходы дрэвапрацоўкі: апілкі і стружкі. Аднак, пільныя супрацоўнікі мытнай службы выявілі, што расеец нелегальна правозіў 650 тысяч пачкаў, гэта 13 млн штук цыгарэт. Як падае польскае інфармагенцтва PAP, гэта адна з рэкордных спробаў кантрабанды ў гісторыі польскай Мытнай Службы.
Мытнікі ацэньваюць магчымыя страты польскага і еўрапейскага бюджэтаў, у выніку такой буйной кантрабанды, на 11,5 млн злотых.
Паводле PAP, mf.gov.pl
Фота Мытнай Службы РП