Дзень здароўя ў Пышках

|

Было халадно, але на пляцоўках панаваў цёплы і добры настрой. Удзел у спаборніцтвах і гульнях прымалі амаль усе факультэты ўніверсітэту: была і лыжная гонка, і перацягванне канату, і армрэслінг, і гіравы спорт, і нават дартс, які хутчэй прыстасаваны да памяшканняў.

дным з самых вясёлых спаборніцтваў было катанне на… адной лыжы. Сем удзельнікаў павінны былі паставіць адну нагу на лыжу, а другой – адштурхвацца. А найбольш зацікавіла ўдзельнікаў і гледачоў перацягванне канату: барацьба была вельмі напружанай.

Усе жадаючыя маглі бясплатна пакаштаваць салдацкай кашы і абняць снежную бабу.

Пад канец мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджвання, і больш за ўсіх прызоў дасталося ваеннаму факультэту.

Ілля Рог

Фота аўтара