Задай пытанне дырэктару Інстытута мовы i лiтаратуры

|

Як развіваецца беларуская мова ў Беларусі? Як дасягнуць сапраўднага двухмоўя, гарантаванага Канстытуцыяй? Што чакае родную мову ў будучыні? На гэтыя і іншыя пытанні прафесар Аляксандр Лукашанец адкажа ў часе онлайн-канферэнцыі ў чацвер, 18 лютага, з 10 да 11 гадзін.

Пытанні можна пакідаць тут, або скіроўваць праз ICQ 470659469 ці ў Skype radiotutby.

Пакуль што карыстальнікаў партала цікавяць пытанні ставарэння ўласнай тэрміналогіі ў вобласці навукі, бізнесу і інфармацыйных тэхналогій, пераходу з кірыліцы на лацінку і беларусізацыі войска. Таксама задаюць пытанні, дзе дарослы чалавек можа падвучыць беларускую мову і што рабіць з русізмамі.

Паводле tut.by