Тры крокі да “вясновага шаленства”

|

Ад таго, ці застанецца каманда на сёмай пазіцыі, ці ўздыміцца на прыступку вышэй, у многім будуць залежаць шансы ў плэй-оф чэмпіянату.

Гэтую стадыю турніра часта называюць “вясновым шаленствам”, паколькі жарсці тут віруюць непараўнальна больш сур’ёзныя, чым на папярэднім этапе чэмпіянату.

>

У плэй-оф выходзяць 8 лепшых каманд. Першая з іх гуляе з восьмай, другая – з сёмай, трэцяя – з шостай, а чацьвёртая – з пятай. Пераможцы пар працягваюць затым барацьбу за медалі чэмпіянату.

“Нёман” за тры туры да канца чэмпіянату ідзе сёмым, але мае аднолькавую колькасць ачкоў са сталічным “Керамінам”, які займае 6-ю пазіцыю.

Калі становішча каманд за апошнія тры туры чэмпіянату не зменіцца, то “Нёману” давядзецца гуляць у 1/4 турніра супраць салігорскага “Шахцёра”, які займае пакуль другое месца.

Такі “расклад” не самы лепшы, бо салігорцы з’яўляюцца фарм-клубам сталічнага “Дынама”, якое не выйшла ў плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) і напэўна дэлегуе некаторых сваіх гульцоў на дапамогу “Шахцёру”.

Калі “Нёман” усё ж апярэдзіць “керамінаўцаў”, то згуляе ў плэй-оф альбо з кіеўскім “Сокалам” альбо з “Гомелем”.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча