Гарадзенскія выратавальнікі вызвалялі каня

|

Як паведамілі “Твайму стылю” супрацоўнікі абласнога аддзялення Міністэрства па надзвычайных становішчах, каналізацыйны люк быў накрыты кавалкам бляхі, якая не вытрывала вагі жывёлы ды абрынулася.

Выцягнуць каня з пасткі ўдалося з дапамогай выратавальных вяровак.

Жывёла не атрымала пашкоджанняў, але, па словах выкліканага на месца здарэння ветэрынара, перажыла моцны стрэс.

Гэта ўжо не першая такога кшталту аперацыя, праведзеная гарадзенскімі выратавальнікамі.

Мінулым летам ім ужо даводзілася цягнуць са студні каня ў Мастоўскім раёне. 

 

Фота: прэс-служба абласнога ўпраўлення МНС