“Наёмная” мама за 25 мільёнаў

|

Інстытут сурагатнага мацярынства ў Беларусі быў заканадаўча замацаваны ў 2006 г., калі ў Кодэкс пра шлюб і сям’ю былі ўнесеныя адпаведныя змены і дапаўненні.

Беларускае заканадаўства тлумачыць сурагатнае мацярынства як “выношванне і нараджэнне дзіцяці іншай жанчынай, якая не з’яўляецца генетычнай маці дзіцяці”.

Пасля нараджэння дзіцяці яно перадаецца генетычным бацькам. Сурагатная маці ў дакументах пра нараджэнне не фігуруе.

Праграмы сурагатнага мацярынства шырока распаўсюджаныя ў ЗША і Ізраілі.

У краінах былога СССР такога кшталту паслугі на законных падставах прадстаўляюцца ў Беларусі, Расіі, Казахстане і Ўкраіне.

У інтэрнэце сёння лёгка можна знайсці каталогі сурагатных мам.

Да прыкладу, у Расіі і Украіне маму можна “замовіць” за 10-18 тыс. даляраў.

У Польшчы кошт выношвання вагаецца ад 30 да 45 тысяч злотых (10–15 тысяч даляраў), але гэтая сума жорста не рэгламентавана і можна гандлявацца.

У Беларусі зараз каля 20% сямейных пар не могуць мець уласных дзяцей. Сурагатнае мацярынства часта з’яўляецца для іх адзінай магчымасцю стаць бацькамі. 

 

Фота: o-woman.ru