Прапаў былы кіраўнік гарадзенскай міліцыі

|

Як паведамляе “Вечерний Гродно” са спасылкай на прэс-службу Генеральнай пракуратуры, расследаванне крымінальнай справы перададзена ў гарадзенскую абласную пракуратуру.

Генадзь Хацько у час следства знаходзіўся на волі.

Дзе ён знаходзіцца зараз – невядома.

Сп. Хацько быў звольнены з пасады начальніка гарадзенскага абласнога ўпраўлення ўнутраных справаў 3 лістапада мінулага года па ўказе прэзідэнта Беларусі.

 

Фота: Светлы шлях