Гарадзенскі веласіпедыст змагаецца за свае правы

|

На думку сп. Лапехі (на здымку), закон дае права выбіраць веласіпедысту паміж праездам па праезжай частцы і тратуарам.

Гарадзенец паскардзіўся на дзеянні інспектара кіраўніцтву ДАІ, аднак тое адмовілася пераглядаць рашэнне аштрафаваць веласіпедыста за парушэнне правілаў дарожнага руху.

На думку сп. Лапехі, гэтым самым “кіраўніцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення пазбаўляе права веласіпедыста самастойна ацэньваць умовы руху і фактычна выключае магчымасць выезду ровара на асфальтаваную праезжую частку”.

У пачатку лютага Ігар падаў паўторную заяву на імя начальніку УДАІ Гарадзенскага аблвыканкама з просьбай адмяніць рашэнне пра накладзены на яго штраф, а таксама звярнуўся ў Вярхоўны Суд з просьбай “расставіць усе кропкі над “і”, і кампетэнтна патлумачыць, як правільна трактаваць палажэнне правіл дарожнага руху, якія рэгламентуюць паводзіны веласіпедыста на дароге”.

З упраўлення ДАІ зноў прыйшла адмова ў пераглядзе рашэння інспектара ў дачыненні да Ігара Лапехі.

Вярхоўны суд адказаў гарадзенцу, што разгляд такіх зваротаў не ўваходзіць у кампетэнцыю суда.

У размове з карэспандэнтам “Твайго стылю” Ігар Лапеха паведаміў, што збіраецца і далей змагацца за свае правы.

 

Фота: vitngo.org