Прызнанне ў каханні – першае месца!

| Без катэгорыі

Вечарынка ў клубе «Флінт», якая распачалася канцэртам, прысвечаным дню Святога Валянціна, абмяркоўваецца ўжо тыдзень. Можа таму, што гэта быў не зусім канцэрт, хутчэй – конкурс, у якім бралі ўдзел 10 пар з розных навучальных устаноў.

 

Школы № 5, № 12, № 19, № 20, гімназіі № 1, № 4 і № 7, тэхнічны каледж, гандлёвы каледж, школа алімпійскага рэзерву бралі ўдзел у 4-х конкурсах.

>

Спачатку спявалі і прызнаваліся ў каханні…

Другі конкурс– улюбёная страва (якая гатавалася дома) вашай палоўкі

 

Наступным заданнем было пераўвасабленне для дзяўчат – у жанчыну з цяжкімі торбамі, для хлопцаў – у дзіця, якое толькі вучылася хадзіць. Што павінен быў сімвалізаваць гэты конкурс не зусім зразумела… Можа – сучаснасць, у якой жанчына – здабытчык, а мужчына – інфантыльная асоба? Але назіраць за выканаўцамі было вельмі цікава і весела.

Апошні конкурс быў танцавальны: кожная пара павінна была пад розную музыку па-рознаму рухацца. Пакуль журы падлічвала балы, з прысутнымі ў зале ладзіліся гульні. За перамогу ў якіх узнагароджвалі падарункамі. І вось журы вызначыла пераможцаў: пара, якая заняла 1-е месца – закаханыя са школы алімпійскага рэзерву. Вядома, не ўсім удзельнікам падаравалі прызы, але ўсе пары засталіся задаволенымі, бо ім выпала магчымасць прызнацца ў каханні на вачах вялікай колькасці людзей.

 

І нарэшце! Доўгачаканая дыскатэка…