Эсэ пра тое, чаго я не хачу слухаць

Я люблю пiсаць алоўкам. Простым алоўкам. Не ведаю чаму, але тады словы выходзяць самi.

 

Часам я хачу закрычаць, каб мяне пачулi ўсе i не пачуў нiхто.

 

Не, гэта не пiсьмо самагубцы.

 

Гляджу ў вакно. Шэрыя людзi, шэрае неба, шэры брудны снег. Хочацца сонца, усмешкi на тваiм твары, не пiць гэтыя чорныя блiскучыя таблеткi, падобныя на гузікі.

 

Чаго табе не хапае ў жыццi? Ты падумай перад тым як адказваць. Добра падумай. Не ный, я не хачу слухаць пра: «Хачу кватэру, машыну i грошы». Так, ты хочаш. А дзесьцi там устае сонца, абдымаючы промнямi кветкi; дзесьцi хварэюць дзецi на СНIД; дзесьцi iдзе вайна; дзесьцi хтосьцi чытае кнiжку на канапе.

 

Азiрнiся! Табе заўсёды не хапае часу, каб паглядзець на снег, не як на карычневую кашу пад нагами, а як на скарб Снежнай каралевы; ты не звяртаеш увагi на неба, якое і зімой бывае блакiтным. А колькi людзей хацелi б зараз быць на тваім месцы. Зашпiлi свой чорны кажух на 24 гузiка, iдзi дамоў i ўключы тэлэвізар. Паглядзi пра крызiс.

 

Гэй, хлопча, як справы? Дзе твая ўсмешка у 32 з паловаю зубы? Хочаш я зраблю табе падарунак? Не, я ведаю, сератанiн зараз каштоўны… Зазiрні мне ў вочы. Што ты бачыш у iх? Яны такiя ж чорныя, як мае блiскучыя таблеткi-гузiкi? Ты бачыш у iх серае жыццё з бульбай i бацькай, смагай і прагай свабоды, недахопам кiслароду; з бел-чырвона-белым сцягам пад шклом у музеi? А я так не хачу. Я хачу, каб ты бачыў у iх радасць. I, не ўпэўненая, у кожнага свае паняцце радасцi, але я паспрабую знайсцi для цябе – тваю. Асобную. Тваю радасць.

 

Гэта яшчэ не усё. Скажы, якi колер ты любiш? А я люблю чорны, белы i чырвоны. Колеры жыцця i крывi. Чырвоны, ён можа быць розным. На нашым бел-чырвона-белым сцягу, пра якi са слязмi на вачах спяваў Вайцюшкевiч. Ружы, якiя растуць на могiлках Пэр-Лашэзу. Сэрцы кахання. Чорны i белы не змяняюцца. Што гэта значыць? Тое, што нашае жыццё складаецца з гэтага чорнага i гэтага белага i нiчога нельга змянiць, або проста не хочацца змяняць?..

 

Ты калi-небудзь разважаў пра гэта? Калi-небудзь разважаў пра сваё жыццё, пра сваю працу, сям’ю? Можа iм не хапае колеру? Не, не чорнага, бо чорнага зашмат. Разумееш пра што я? Пра тое, што ты сам Маляваныч сваёй калыханкi, ты сам Вiллем 1, 2 i 3 сваiх Нiдэрландаў. Усё ў тваiх руках. Бяры фарбы i проста пальцам, не трэба пэндзлiку, малюй сваё жыццё. Больш жоўтага, памаранчавага, ружовага, фiялетавага, блакiтнага! Так, старайся.

 

Адзiн вядомы дзядзька, а дарэчы яго клiкалi Бенджамiн Франклiн, сказаў: «Ты любiш жыццё? Тады не губляй часу; бо час – тканiна, з якой яно складаецца». Ты так любiш цытаты аўтарытэтаў, ты нярэдка прыслухоўваешся да iх. Згодны? Тады не губляй часу.

Фота Ліны Новік