У Гродзенскай вобласці раскрыты ўсе ўчыненыя ў 2009 годзе забойствы
Аб гэтым паведаміў учора на прэс-канферэнцыі начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Валянцін Міхневіч.
Журналісты ўважліва выслухалі «прыгожыя» лічбы барацьбы са злачыннасцю і задалі пытанні. У прыватнасці, пра збеглага з-пад канвою ў Слоніме рэцыдывіста. Раней мужчына быў судзімы чатыры разы за захоўванне агнястрэльнай зброі, хуліганства, вымагальніцтва, разбой. За ўцёкі злачынцу пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. «Нажаль, пакуль мерапрыемствы выніку не далі, але ёсць падставы спадзявацца, што ў бліжэйшы час яго месцазнаходжанне будзе знойдзена», – сказаў начальнік УУС.
Цікавіліся калегі і знікненнем 13 лютага былога начальніка УУС Генадзя Хацько, які знаходзіцца пад следствам. Па словах Валянціна Міхневіча, крымінальная справа па факту знікнення будзе заведзена ва ўсталяваным парадку праз 10 дзён пасля знікнення, калі чалавек не знойдзецца раней.
Ілюстрацыя http://law.ru