Замест Астравецкай АЭС навукоўцы прапанавалі зрабіць у зямлі дзіру ў 2 кіламетры
І пакуль доля атамнай энергетыкі ў свеце ў бліжэйшыя 10 гадоў будзе няўхільна скарачацца, Беларусь робіць памылку, за якую разлічвацца давядзецца і сучаснікам, і нашчадкам.
Такое меркаванне выказаў акадэмік Расійскай Акадэміі навук Аляксей Яблакаў, які ўдзельнічае ў грамадскай экалагічнай экспертызе праекту будаўніцтва беларускай АЭС. Паводле яго словаў, замест атамнай станцыі беларусам значна выгадней было б звярнуцца да геатэрмальнай энергетыкі. Гэта ў 4 разы танней, а магутнасць такая ж самая, як у АЭС.
Як падкрэслівае акадэмік, праектанты беларускай АЭС цалкам ігнаруюць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Зрэшты, нават сама атамная энергетыка сёння з’яўляецца ўжо састарэлай тэхналогіяй. Поўны тэкст інтэрв’ю чытайце http://belradio.fm.
Фота http://popnano.ru