Гарадзенцы працягваюць пагоню

|

“Гараднічанка” упэўненна перамагла на сваёй пляцоўцы бялыніцкую “Друць” з лікам 38-32 і працягвае пагоню за лідэркамі турніру – “студэнткамі” БНТУ.

>

У атацы адна з лідэрак “Гараднічанкі” Юлія Булава.

 

А вось “Алімпія” буйна саступіла ў гасцях лідэрам жаночага баскетбольнага чэмпіянату – “Мінску-2006” (66-99). Нягледзячы на гэтую паразу, гарадзенкі ідуць пакуль у турнірнай табліцы другімі.

Прынцыповыя сустрэчы згулялі ў мінулыя пятніцу і суботу баскетбалісты “Гродна-93“. На сваёй пляцоўцы яны спачатку перамаглі “Асіповічы” з лікам 69-64, а на наступны дзень саступілі тым жа супернікам 81-100.

Гарадзенцы ідуць пакуль у турнірнай табліцы трэцімі, адстаючы на адно ачко ад тых жа “Асіповічаў”.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча