На конкурс «Каханне ў стылі…»
Тут ім прыкладна па 19–25 год. Яны толькі-толькі пазнаёміліся. Прадзед збег у Парыж ад раскулачвання, бо яго сям’я на Гарадзеншчыне мела мясную краму. Прабабка жыла ў маленькай вёсачцы пад Познанем. Калі ёй было гадоў 15, у вёску завітаў прадстаўнік французскага тэкстыльнага фабрыканта. Ён шукаў гастрабайтараў для працы на адным з парыжскіх прадпрыемстваў. У пошуках лепшага жыцця, прабабка з’ехала ў Францыю.
Фабрыкант паважаў сваіх працаўнікоў, клапаціўся пра іх: добра карміў, апранаў, даваў кішэнныя грошы, навучаў. Прадзед жа жыў з часовых падпрацовак. Жаніх і нявеста са здымка мелі такую ж гісторыю.
А ў 1931 годзе прабабка зацяжарыла. Прадзед адмовіўся ажаніцца з ёю і збег дахаты, у Беларусь. Але ж прабабка была дзяўчына ўпартая: разам са святаром яны дагналі яго і прымусілі несці адказнасць. У іх нарадзілася дачка Янэчка, мая бабуля. Прадзед зноў адкрыў у Жытомлі мясную краму, разам з прабабкай яны апрацоўвалі некалькі гектараў зямлі. Калі дачцы споўнілася 19 год і яна выйшла замуж за доктара, прадзед зышоў з сям’і і ажаніўся другі раз. Б
ольш яны быццам ніколі ня бачыліся. Але часы маладосці за мяжой прабабка ўспамінала як самыя лепшыя ў сваім жыцці. Вось такая гісторыя кахання.
Надзейка Завіноўская