Купіш квіток ці праязны сёння – выіграеш заўтра

|

– Папера ёсць, ляжыць на подпісе ў кіраўніцтва, але яшчэ не падпісаная – адказалі «Твайму Стылю» у абодвух транспартных прадпрыемствах. – Таму, калі зменіцца кошт на квіткі і праязныя білеты не вядома.

 

– А можа так здарыцца, што гэтую паперу не падпішуць?

 

– Не. Пастанова ёсць пастанова, тым больш, што кошты не павышаліся з лета 2007-га году.

 

Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта Мінэканомікі, ўзгоднены таксама межавыя максімальныя тарыфы на перавозкі пасажыраў гарадскімі аўтобусамі экспрэсных рэгулярных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс. кг: у Мінску — 1.100 рублёў за паездку, у абласцях — 900 рублёў.

 

Кошт праязных білетаў шматразовага выкарыстання «ўзгоднены Міністэрствам эканомікі ў памерах, адэкватных росту тарыфаў на праезд». У адпаведнасці з разлікамі да закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2010 год» устаноўлена, што за кошт даходаў ад продажу праяздных білетаў у Мінску павінна вяртацца 70% выдаткаў на перавозкі пасажыраў транспартам агульнага карыстання, у абласцях — 81%.