Смецця можа стаць крыніцай энергіі… Але праз год ці два

|

Справа ў тым, што працэдура вылучэння Сусветным банкам пазыкі досыць складаная і патрабуе часу, дакументы ўсё яшчэ знаходзяцца… на разглядзе. Сусветны банк зрабіў некаторыя заўвагі і прапановы, адпаведна якім была праведзена карэктыроўка бізнэс-плану, а запатрабаваныя інвестыцыі сталі больш абгрунтаванымі. Сусветны банк гатовы вылучыць на будаўніцтва $43 млн. з наступным пагашэннем пазыкі пароўну з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Паводле абгрунтавання інвестыцый праект ацэньваецца ў $56 млн., аднак рэальны кошт вызначыцца пасля правядзення тэндэраў.

 

Сусветны банк прапанаваў выкарыстоўваць перадавыя і больш зюберагальныя тэхналогіі вытворчага цыклу. Таму спецыялісты былі вымушаны вывучаць досвед розных краін. Гродна штогод вырабляе 260 тыс.т бытавых адыходаў, а вобласць – 1,5 млн.т вытворчых і 1 млн.куб.м камунальных адыходаў. Пад палігоны цвёрдых бытавых адыходаў адведзена больш 700 га абласных земляў.

Паводле БелТА