Ці выратуе кавалачак пластыку твае жыццё?

|

Наогул штраф у аналагічным памеры будзе накладацца не толькі на пешаходаў але і на веласіпедыстаў. І нават на тых, хто кіруе конным транспартам.

 

Увялі гэты закон яшчэ ў 2005 годзе. Неабходнасць яго была прадыктаваная тым, што рэзка пачалі павялічвацца смяротныя выпадкі на дарогах. Увядзенне закону (паводле афіцыйных дадзеных) выратавала шмат жыццяў: флiкер відаць з адлегласці да 100 метраў, гэтага як раз хопіць кіроўцы аўто, каб затармазіць. Праўда, тут яшчэ многае залежыць ад хуткасці, з якой рухаецца транспартны сродак.

 

Людзі, асабліва жанчыны і дзяўчаты, кажуць «палiвa, непрыгожа». Гэта лёгка вырашаецца –выбар флiкераў вялізны.

 

Калі я вырашыў удакладніць, за што канкрэтна павінны плаціць штраф «непаслухмяныя» грамадзяне, то прайшоў у ДАІ – ад дзяжурнага на ўваходзе да начальніка ідэалагічнага аддзелу Гродзенскай дзяржаўтаінспекцыі Іны Іванаўны Карасевiч. На пытанне, якая колькасць людзей у дзень затрымліваецца за адсутнасць у іх святлоадбівальных элементаў, Іна Іванаўна адказала:

 

– Калі ўзяць статыстыку за мінулыя выходныя, то 21-га лютага былі затрыманыя 53 чалавекі па вобласці, а 20-га лютага больш за 90 чалавек. Раней мы абмяжоўваліся папярэджаннем, нават палову базавай не «прысуджалі»… Але, звяртаю вашую ўвагу на тое, што павялічыліся не толькі штрафы, але і сам закон стаў больш жорсткім. Ён патрабуе, каб людзі мелі пры сабе флікеры, нават калі проста выходзяць з уласнай хаты.

 

Пасля правядзення невялікага даследавання на вуліцах Гродна, я прыйшоў да такіх высноў: з 36-ці мінакоў 29 мелі пры сабе флiкеры. Астатнія іх не мелі і не збіраюцца набываць. Не гледзячы на выскія штрафы… Гэта ўжо не капрыз, гэта – пазіцыя. Але, што дрэннага ў тым, што кавалачак святлоадбівальнага пластыку выратуе табе жыццё?

Фота http://www.univer.by