Стыпендыі для менеджэраў па культуры

| Без катэгорыі

Стыпендыяты будуць працаваць у розных гарадах Нямеччыны (за выключэннем Берліну) у гасцявых установах і прадстаўляюць праз інавацыйныя праекты маладую мастацкую і культурную сферу сваёй краіны.

 

Абавязковай часткай праграмы зяўляюцца курсы павышэння кваліфікацыі па такіх тэмах, як праектнае планаванне, пошук і прыцягненне фінансавых рэсурсаў, праца з прэсай і рэклама, а таксама вядзенне перамоваў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

 

– досвед праектнай альбо прафесійнай дзейнасці ў галіне менеджменту ў сферы культуры

– асноўнае месца пражывання ў цэнтральнай, усходняй і паўднёва-усходняй Еўропе

– кантакты з мастацтвам і культурай маладых у сваёй краіне

– добрае валоданне нямецкай мовай

– вышэйшая адукацыя

– выдатная працаздольнасць і самастойнасць

 

Фонд Robert Bosch Stiftung прадстаўляе:

– штомесячную стыпендыю ў памеры 1 000 еўра

– аплату праезду да месцаў правядзення курсаў павышэння кваліфікацыі

– страхаванне ад хваробаў і няшчасных выпадкаў

– іншыя выплаты ў часе павышэння кваліфікацыі і для вяртання ў прафесійную дзейнасць на радзіме

 

Уступны семінар – у кастрычніку 2010 году, апошні тэрмін падачы заяўкі на нямецкай мове – да 14 сакавіка. Падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.moe-kulturmanager.de

Фота http://www.bild.de