Лепшых бармэнаў вызначаць у “Метро”

|

Боўлінг-клуб “Метро”, цэнтр бармэнаў “Planet Z” (Кіеў), лікёра-гарэлкавы завод “Неманофф” і Таццяна Чарняўская запрашаюць прафесійных бармэнаў да ўдзелу ў чэмпіянаце Metroflair 2010. Конкурс будзе праходзіць у намінацыях: flair-girl, best bartender, узнагарода глядацкіх сімпатый і лепшая рэклама генеральнага партнёра “Nemanoff”.

Удзельнікі мусяць выканаць сольныя выступы даўжынёй 7 хвілін. Акрамя прафесійнасці і тэхнікі ацэньвацца будуць таксама адпаведнасць касцюма выбранаму музычнаму суправаджэнню, крэатыўнасць іміджа, уласны стыль. Судзіць на чэмпіянаце будзе каманда “Planet Z” з Кіева, якая прадстаўляе World Flair Association.

Флейрынг гэта тэхніка прыгатавання кактэйляў свабодным стылем, то бок з выкарыстаннем элементаў жанглявання.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Кожны ўдзельнік павінен мець уласнае барнае абсталяванне. Рэгістрацыя ўдзельнікаў: да 1 красавіка на сайце metroclub.by або па тэл. +375295838976 (Андрэй Грушынаў).

Поўныя правілы ўдзелу глядзі тут.