Беларускія дырэктары звярнуліся да польскага прэзідэнта

|

У ім сцвярджаецца, што польская і сусветная грамадскасць уведзеныя ў зман адносна становішча польскай меншасці ў Беларусі.

Аўтары заяўляюць, што беларуская дзяржава ніколі не парушала правоў ніводнай з нацменшасцяў краіны. Больш за тое, дзяржава актыўна спрыяе іх ажыццяўленню. У краіне створаныя ўсе умовы для атрымання адукацыі на польскай мове і захавання традыцый.

Асобы, што падпісаліся пад лістом заклікаюць не дзяліць палякаў на сваіх і чужых, бо ўсе гэта “нашы палякі”. Права Анжалікі Борыс “і яе нешматлікага акружэння” (так у тэксце) прадстаўляць польскую меншасць аўтары не прызнаюць. Чаму? Аказваецца, “гэтыя людзі не карыстаюцца аўтарытэтам”, бо дыскрэдытавалі сябе парушэннем беларускіх законаў і сталай прагай да распальвання канфлікту.

У канцы аўтары просяць арганізаваць ім сустрэчу з афіцыйнымі асобамі Польшчы і спыніць “разгул хлусні”.

Асаблівую цікавасць выклікаюць становішчы тых, хто падпісаўся пал лістом. Гэта ў большасці, акрамя некалькіх пенсіянераў і настаўнікаў, дырэктары прадпрыемстваў і рэктары ВНУ.

З гродзенцаў у спісе можна адшукаць галоўнага доктара шпіталя №1 Валера Енджыеўскага, дырэктара пальчатачнай фабрыкі “Акцэнт” Галіну Кулакоўскую і рэктара аграрнага універсітэта Вітальда Песціса.

Заяву можна прачытаць, напрыклад, на telegraf.by

Паводле Белта

Здымак fnp.pl