“Твайму стылю” тры гады!
Сёння “Твой стыль” – газетная і аўдыё-візуальная пляцоўкі.
На старонках “Твайго стылю” за гэты час з’явіліся каля 15 тысяч матэрыялаў, з намі працуюць каля сотні аўтараў, мы маем узнагародны ў конкурсе кантэнт-праектаў, адзначаныя за ўнёсак у развіццё беларускамоўнага інтэрнэту.
Рэдактарка радыё “Твой стыль” Алеся Бяленік:
– Зараз мы пачуваем сябе больш дарослымі, упэўненымі і прафесійнымі, ведаем, што і навошта робім.
Цешыць, што у нас сапраўды з’явіўся свой пазнавальны стыль; радуе, што кожны год прыходзяць новыя аўтары, але застаюцца і тыя, з кім мы супрацоўнічаем стала.
Хочацца пажадаць нам усім новых крэатыўных ідэй, захаваць СВОЙ СТЫЛЬ і трымаць сваю нішу!
На фота Юры Іванюка малюнак Каці Бяляўскай /archive/2791/