“Нёман” саступіў “Шахцёру” з лікам 2:4
Гродзенскія хакеісты адкрылі лік на пятай хвіліне гульні, аднак ужо да сярэдзіны гульні гаспадары вырваліся наперад.
Апошнюю шайбу хакеісты “Нёмана” закінулі ў браму супернікаў на 54-ай хвіліне сустрэчы, але гэта толькі скараціла разрыў у ліку.
Галявым дублям у матчы вызначыўся нападнік “Шахцёра” Максім Балмачных.
Таксама галы ў гаспадароў забівалі Аляксандр Кулакоў, у якога таксама галявая перадача, і Аляксей Страхаў. Дзве галявыя перадачы на рахунку Алега Шафарэнкі.
У складзе “Нёмана” закінутымі шайбамі вызначыліся Алег Благі і Сяргей Маляўка.
Сёння “Нёман” зноў гуляе з “Шахцёрам” у Салігорску.
Наступныя гульні адбудуцца 5 і 6 сакавіка ў Гродна і 9 – у Салігорску.
Паводле сайта http://www.hockeyby.org
Фота Яраслава Ванюкевіча