На вакзале ў Кузніцы квіткі прадаваць не будуць?

|

Пра гэта паведамляе польскае тэлебачанне.

Упраўленне чыгункі хоча здаць в арэнду білетныя касы, але пакуль жадаючых скарыстацца плошчамі касаў няма. Сваё рашэнне чыгунка тлумачыць эканамічнымі фактарамі.

Цяпер квіток, які пасажыр набывае ў правадніка, даражэйшы, чым у касе. Але калі касы на вакзалах знікнуць, кошт білетаў не зменіцца і будзе роўны кошту ў касе. Адзінае, квіткі ў правадніка набываюцца на апошні цягнік з Беластока да Гродна, у кірунку з Кузніцы да Гродна. У той час каса ўжо не працуе, і кошт квітка на Гродна ў такім выпадку абыходзіцца ўсяго тры злотыя замест двух еўра (прыкладна 8 злотых) у касе.

Пакуль білетныя касы зачыненыя ў некалькіх падляшскіх мясцовасцях. Ці далучыцца да іх і білетная каса ў Кузніцы, будзе вядома 4 сакавіка, калі скончыцца тэндэр.

Здымак з www.poranny.pl