Першыя ахвяры ўсеагульнай флікерызацыі краіны
Ім сапраўды прыйшлося раскашэліцца на суму ад 35 да 105 тысяч рублёў. Па якіх крытэрах вызначалася гэта «ад» у прэс-службе УУС выразна не растлумачылі. Адзін з крытэраў: першае гэтае парушэнне, або дадзены грамадзянін ужо быў заўважаны падчас шпацыру па горадзе без апазнавальных знакаў. Верагодна, немалую ролю згуляла і асабістая чароўнасць (або яе адсутнасць) у парушальнікаў.
Дарэчы найболей аптымальную святлоадбівальнасць маюць флікеры белага або лімоннага колеру. Рознакаляровы «бірулькі» у выглядзе сардэчкаў, зайчыкаў і кружочкаў флікерамі не з’яўляюцца. Сапраўдныя флікеры мы можам бачыць на форме супрацоўнікаў ДАІ – шырокія святлоадбівальныя стужкі. Менавіта яны (а не разнастайныя цацкі памерам з пазногцік) і могуць выратаваць жыццё на дарозе.
Аптымальным варыянтам лічыцца наяўнасць на чалавеку 4-х флікераў (са ўсіх бакоў). Больш за тое, дзейснымі з’яўляюцца толькі сертыфікаваныя вырабы. Увогуле, нават калі на вашай вопратцы або сумачцы боўтаецца штосьці падобнае на флікер, вы не застрахаваныя ад таго, што супрацоўнік ДАІ лічыць інакш.
Фота http://new.ma.by