У намінацыях – лепшыя жанчыны Гарадзеншчыны
Як распавёў ТС начальнік ЖЭСа №22 Юры Эдмундавіч Наманкевіч менавіта Людміла Паўлічэнка пастаралася ператварыць раён Фолюша ў самую актыўную, з пункта погляду грамадскага жыцця, частку Гродна.
– Нашы жыхары нават у провадах Масленіцы двойчы паўдзельнічалі… Паколькі намаганнямі камітэту самакіравання, акрамя гарадскога свята было арганізавана і «мясцовае». Рэгулярна праводзіцца на Фолюше і сямейныя святы, якія сталі ўжо традыцыйнымі.
Конкурс праводзіўся па такіх намінацыях: «За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва», «За дабрачыннасць і міласэрнасць», за дасягненні ў выхаванні дзяцей і ў галіне сельскай гаспадаркі, за актыўную грамадскую дзейнасць і г.д. Нават за «Жаночую мужнасць» – менавіта ў гэтай намінацыі перамагла доктар Ганна Крайняя. Конкурс быў арганізаваны Гродзенскім аблвыканкам.
http://www.fshar.ru